Айцішнікі масава пакідаюць Беларусь



Амаль 27 працэнтаў апытаных айцішнікаў з’ехалі з Беларусі, яшчэ 28 працэнтаў плануюць з’ехаць, столькі ж яшчэ не вызначыліся.

Не збіраюцца пакідаць нашу краіну каля 15 працэнтаў апытанрых. Агулам у апытанні devby.io паўдзельнічалі больш за тры тысячы ІТ-спецыялістаў.

Каля сарака працэнтаў работнікаў ІТ-сферы выбралі для пераезду Польшчу, далей паводле папулярнасці ідуць Грузія і Літва. Таксама апытаныя называлі Узбекістан, Турцыю, Кіпр, Партугалію, Латвію, ЗША, Германію, Эстонію ды іншыя краіны.