Актыўнасць псеўдабанкіраў набірае маштаб



Пра гэта засцерагаюць у Асацыацыі беларускіх банкаў. Толькі за мінулы тыдзень пяць даверлівых грамадзян пералічылі махлярам амаль 200 тысяч рублёў. Злачынцы, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банкаў, у асноўным угаворваюць ахвяру аформіць выгодны крэдыт ці паведамляюць пра спробу крадзежу з рахунку, таму сродкі неадкладна трэба перавесці ў бяспечнае месца.

Ёсць выпадкі, калі людзей падманваюць па коле, – гаворыць юрыст Мікалай Навумаў:

„Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека, некаторыя людзі могуць дазволіць вадзіць сябе за нос, і па некалькі дзён. Напрыклад, сёння чалавеку патэлефанавалі, прадставіліся супрацоўнікам банка, запыталі даныя па яго карце. Ён ім іх падаў, і страціў грошы. На наступны дзень чалавеку патэлефанавалі ад асобы нейкай арганізацыі, якая прадастаўляе паслугі па вяртанні страчаных грошай. Натуральна гэтыя паслугі папярэдне папросяць аплаціць. Як вынік: грошы вам ніхто не верне, і больш за тое, вы страціце дадатковую частку сваіх фінансаў”.

Па словах суразмоўцы, дзейнасць псеўдабанкіраў не скончыцца, пакуль фінансавая адукацыя і веданне правілаў бяспекі ў сеціве грамадзян, будзе знаходзіцца на нізкім узроўні, як зараз.

Беларускае Радыё Рацыя