Алесь Аляхновіч: У МТЗ, БелАЗа, МАЗа будуць праблемы з пастаўкамі на расейскі рынак
Кіраўнік эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч расказаў, калі пачнуцца праблемы у беларускай эканоміцы. А таксама распавёў, што грошай на доўгія валютныя інтэрвенцыі ў Беларусі проста няма.
– Тыя санкцыі, якімі абкладваецца расейская эканоміка, яны беспрэцэдэнтныя, напрыклад, замарозка валютных рэзерваў Цэнтрабанка Расеі ў замежных заходніх краінах, такога яшчэ не было ніколі, пранамсі не ў адносінах да Расеі. І да краін, эканоміка якіх з’яўляецца адной з самых буйных у свеце, яна адзінаццатая па ліку, але тым не менш. Ніхто гэтага не чакаў, сам Цэнтрабанк да гэтага быў не гатовы, расейская эліта не была гатовая, то бок зараз палова з 630 мільярдаў долараў золатавалютных рэзерваў Расеі замарожаныя. Магчыма, яны будцць выкарыстаныя для вайсковых рэпарацый для Украіны на адбудову эканомікі. У сітуацыі, калі ёсць і санкцыі дзяржаваў супраць расейскай эканомікі, і ў аднабаковым парадку замежныя прадпрыемствы сыходзяць з Расеі, высокатэхналагічныя прадпрыемствы, якія выраблялі сучасныя легкавыя машыны, сучасную электроніку. Ёсць яшчэ такая праблема, што замежныя партнёры расейскіх прадпрыемстваў адмаўляюцца ад паставак расейскіх тавараў, яны не хочуць на сваіх паліцах мець расейскую водку, расейскую рыбу, то бок, праблем у расейскай эканомікі шмат і гэтыя праблемы вельмі хутка назапашваюцца і канешне для Беларусі, у якой больш 40% экспарту трапляе менавіта на расейскі рынак, гэта будзе мець свае наступствы.
Беларусь пастаўляе шмат інвестыцыйных тавараў – трактары, камбайны, самазвалы, такую прадукцыю, дзякуючы якой, ужо расейскія прадпрыемствы дабываюць вугаль, вырабляюць іншую прадукцыю. І зразумела, калі ёсць праблемы, пакупнікі адмаўляюцца ў першую чаргу ад інвестыцый. То бок, у МТЗ, БелАЗа, МАЗа будуць праблемы з пастаўкамі на расейскі рынак.
– Алесь Чайчыц з Масквы, з якім размаўляў перад вамі, кажа, пакуль што ў Маскве не адчуваецца такога удара крызісу, акрамя курсу рубля, які нізка ўпаз і чэргаў за валютай. У гэтым сэнсе Нацбанк Беларусі мае нейкія магчымасці стрымліваць валютныя курсы і ўмацоўваць рубель?
– Магчыма, у маскве, самым багатым горадзе Расеі, гэтых праблемаў пасля 10 дзён вайны і не бачна, але яны будуць, вельмі хутка будуць. Сам факт таго, што расейскі рубель адляцеў на 50% адносна долара гэта ж паказвае за 10 дзён, такога не было ні ў 2008-2009 гадах, ні ў 2014, калі быў Крым і Данбас, так што ў Расеі свае праблемы, у іх ёсць Цэнтрабанк, які мае золатавалютныя рэзервы даволі буйныя нават пасля замарозкі яшчэ застаецца каля 300 мільярдаў у розных валютах і ў золаце і іншых каштоўных металах, а ў Беларусі золатавалютныя рэзервы – гэта 8,3 мільярды долараў і з іх прыкладна толькі палова ліквідная, гэта валютныя рэзервы, якія можна выкарыстаць на падтрыманне курса беларускага рубля альбо на пагашэнне замежнага доўгу. Гэта насамрэч не так шмат, як мы памятаем, у сакавіку 2020 года, калі Кавід пачаўся і ў жніўні 2020 года ў часы выбараў і пасля выбараў, беларускі Нацбанк выкарыстоўваў па аднаму мільярду долараў у месяц на падтрыманне курса беларускага рубля. То бок грошай на доўгія інтервенцыі ў Беларусі проста няма.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя