Алесь Макаеў: Усім прадпрымальнікам трэба аб’яднацца
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст Алесь Макаеў распавёў пра тое, чаму суцішылася пратэстная хваля ІП-эшнікаў, а прадпрымальніцкаму руху неабходна прыйсці да кансалідацыі.
Алесь Макаеў: Зараз акцыі пратэсту скончыліся, хоць каля 20 адсоткаў прадпрымальнікаў ужо, мабыць, не вернуцца на рынкі, бо з’ехалі працаваць у Расею. А некаторыя проста кінулі працу і зараз думаюць, чым займацца далей. Так, на некаторых рынках жыццё віруе, але людзі застаюцца пад пагрозай канфіскацыі тавару. Не скасавалі і штрафы за адсутнасць сертыфікатаў. Праўда, і праверак пакуль няма, быццам бы абяцалі паўгады не чапаць.
РР: Такім чынам вырашылі схлынуць хвалю пратэстных акцый ІП-эшнікаў?
Алесь Макаеў: Яны не збівалі хвалю, а, скажам так, не ўздымалі яе далей. Праверак няма – і гэта ўжо маленькае дасягненне, бо многія выйшлі на рынкі проста распрадаць тавар і пакінуць працу. Асабліва такая сітуацыя назіраецца ў рэгіёнах. Гэта жахліва, але так. Дарэчы, у некаторых рэгіёнах створаны камітэты самаабароны, як абвяшчалі прадпрымальнік. Да таго ж, «Перспектыва» заявіла, што ў гэтым месяцы пройдзе чарговы форум прадпрымальнікаў. Зараз падрыхтаваны зварот у Канстытуцыйны па сумнавядомаму указу 222, спадзяюся, што яго падтрымаюць усе лідары прадпрымальніцкага руху, і тады спатрэбіцца 50 тысяч подпісаў, каб суд разглядзеў зварот. Назбіраць такую колькасць подпісаў дастаткова складана ў сёняшніх умовах, але прадпрымальнікі, на мой погляд, павінны падтрымаць гэтую ініцыятыву.
РР: Ці згулялі сваю ролю тыя акцыі прадпрымальнікаў, што былі?
Алесь Макаеў: Гэта быў ціск на ўлады, і наступствы ад гэтых акцый яшчэ будуць працягвацца. Прадпрымальнікі ўсё-так стварылі нейкую еднасць, якой нам не хапала. Спадзяюся ўсё-такі, што кансалідацыя прадпрымальнікаў адбудзецца. І сярод лідараў розных прадпрымальніцкіх рухаў, і сярод менчукоў ды рэгіёнаў. Прадпрымальнікаў на самай справе падзялілі, казалі, што адны займаюцца палітыкай, а другія – не. Так быць не павінна. Нам няма чаго дзяліць.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя