Алесь Мех: Людзі едуць на заробкі ў Польшчу



Кобрынскі актывіст Алесь Мех распавядае, ці дачакаюцца да канца году людзі ў іх рэгіёне заробку ў 500 далярах.

Нагадаем, што беларускае кіраўніцтва паставіла задачу дасягнуць да канца 2017 году сярэдні заробак па краіне ў межах 1000 рублёў. Калі ў сталіцы гэта яшчэ магчыма, то што чакае рэгіёны?

Алесь Мех: У кобрынскім рэгіёне пра такія заробкі людзям застаецца толькі марыць. Не бачна нават перспектывы атрымаць тое, пра што заяўляюць чыноўнікі. Мне падаецца, як мінімум у бліжэйшыя пяць год гэта – недасягальнай мара для таго ж Кобрынскага раёна. А калі не будзе зменаў эканоміцы, то заробкі могуць нават знізіцца.

РР: Ці хапае ў раённым цэнтры працоўных месцаў?

Алесь Мех: Беспрацоўе застаецца, а таму зараз назіраецца такі трэнд: калі раней многія з’язджалі на заробкі ў Расею, то зараз пераважна накіроўваюцца ў суседнюю Польшчу. Людзі самі там шукаюць працу, бо ў Кобрыне, калі і можна працаўладкавацца, то за невялікі заробак. Хаця горад заўсёды быў прамысловым, тут было шмат прыбытковых прадпрыемстваў – гэта ільнозавод, рамонтны і інструментальныя заводы. Зараз жа многія прадпарыемствы ў заняпадзе. Крыху ратуюць сітуацыю прыватнікі і прадпрыемства па вытворчасці цацак “Палессе”. Прадукцыя пастаўляцца за мяжу, а таму “Палессе” лічыцца перспектыўным і дае працоўныя месцы. Але ж агульную сітуацыю гэта не ратуе.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя