Аляксандар Федута: Указ №222 лабіруе інтарэсы алігархаў



Адной з прычын абмежавання дзейнасці прадпрымальнікаў з’яўляецца жаданне беларускіх уладаў лабаваць інтарэсы алігархаў і буйных капіталістаў, бізнес якіх знаходзіцца на тэрыторыі краіны.

Такое меркаванне выказвае палітычны аглядальнік Аляксандар Федута. На яго думку толькі так можна патлумачыць з’яўленне прэзыдэнцкага указа №222, згодна з якім фактычна знішчаны дробны бізнес:

– Эканамічная прастора, у якой мы яшчэ можна зарабіць грошы, малая. І тыя, хто ўчора былі алігархамі, сёння яны глядзяць і думаюць: “А вось яшчэ кавалачак”. Раней яны спрабавалі жэрці эканамічных кабаноў і быкоў адразу, а зараз тую крошку, якую знаходзяць на падлозе і той не цураюцца.

З 1 студзеня 2016 года індывідуальныя прадпрымальнікі, пазбаўлены магчымасьці Для легальнай дзейнасці. Гандляваць таварамі айчыннай вытвочрсаці дробныя бізнесоўцы не бачаць сэнсу ў сувязі з іх неканкурэнтаздольнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня