Аляксандр Казачок: Беларуская АЭС – у адноснай бяспецы, каб не ўцягваць Беларусь у вайну
Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што расейскія спецслужбы плануюць правакацыі на беларускай АЭС, каб у выніку ўцягнуць беларускую армію ў вайну ва Украіне.

Сітуацыю з БелАЭС каментуе грамадскі дзяяч Аляксандр Казачок:
– У вайну ўлада яўна ўступаць не хоча. Нейкія тэракты, якія могуць быць, тэракты могуць быць, гэта сапраўды дзеянні спецслужбаў. Але я не думаю, што яны могуць быць у адносінах да атамнай станцыі. Я быў на гэтым аб’екце па справах. Гэта даволі такі закрыты аб’ект, з ім нічога такога не зробіш. Тэракт на гэтым аб’екце сэнсу вялікага не мае, ён будзе невялікім выбухам ці яшчэ чым-небудзь, гэта амаль бессэнсоўна.
БелАЭС «Астравец» не першы раз становіцца падставай для ацэнкі рызыкаў усяму насельніцтву краіны. Аб’ект пабудаваны рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе па расейскім праекце і на расейскія грошы, з грубымі парушэннямі тэхналагічных і экалагічных норм. Адразу пасля запуску ў працу на АЭС здарылася некалькі сур’ёзных аварый з выбухамі абсталявання.

Беларускае Радыё Рацыя
