Аляксандр Сінкевіч: Са стратнымі прадпрыемствамі прыйдзецца развітацца



Аналітыкі па-рознаму прагназуюць, чым можа скончыцца сённяшні эканамічны спад для беларускай эканомікі. І прагнозы не суцяшальныя, не выключаецца нават і поўны эканамічны калапс.

Аглядальнік Аляксандр Сінкевіч лічыць, што эканоміка Беларусі павінна вытрымаць выпрабаванне, але са стратнымі прадпрыемствамі прыйдзецца развітацца.

– Будзе расцягнутая ў часе стагнацыя і паступовае адміранне тых ці іншых прадпрыемстваў. Змяншэнне колькасці працоўных, змяншэнне выпуску прадукцыі. Прыкладна тое, што мы назіралі ў Беларусі напачатку 90-ых, тады некаторые прадпрыемствы памірала павольна, паступова на працягу некалькіх гадоў. Магчыма, будзе чарговая хваля таго працэс, проста яна накрые ўжо металапераапрацоўчыя, машынабудаўнічыя прадпрыемствы, якія тады здолелі выкараскацца, а зараз, магчыма, надыйшоў іх чарод.

За год у Беларусі адкрыта больш за дваццаць новых спраў аб банкруцтве дзяржаўных прадпрыемстваў, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны.

Па стане на 1 сакавіка ў эканамічных судах Беларусі знаходзілася 1.862 справы аб банкруцтве. 97,5% спраў распачата ў дачыненні да прыватных прадпрыемстваў.

* * *

Усе беларускія аналітыкі прадказваюць вельмі складаны 2015 год, перадусім для эканомікі Беларусі.  Але гэты год будзе складаны і ў грамадска-палітычным плане, кажа эксперт Аляксандр Сінкевіч.

– Год будзе складаны для ўсіх груп насельніцтва Беларусі. Як і для насельніцтва, якое ўжо адчула дэвальвацыю, так і для бізнесу, які зараз таксама пад пэўным прэсінгам дзяржавы знаходзіцца. І для грамадскіх арганізацый, улічваючы прэзідэнцкую кампанію, якая мае адбыцца ў гэтым годзе – таксама ўсё не проста. 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны быць прызначаны не пазней за 20 жніўня 2015 года. Беларуская апазіцыя па-ранейшаму не мае адзінага кандыдата.

Шэраг апазіцыйных палітыкаў лічыць, што ім павінен быць экс-кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах, а зараз палітвязень Мікола Статкевіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя