Аляксандр Сінкевіч: Сумніўна, што “Джэнерал Мотарс” вернецца



Узгоднены асноўныя падыходы да наладжвання ў Беларусі вытворчасці легкавых аўтамабіляў з кампаніяй „Джэнерал Мотарс”, – паведаміў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч па выніках свайго візіту ў ЗША. Але беларускія эканамічныя аглядальнікі скептычна ўспрынялі гэтую заяву.

Паводле Аляксандра Сінкевіча, для „Джэнерал Мотарс” наўрад ці ёсць перспектыва развіцця ў Беларусі:

– Вельмі сумніўна, што “Джэнерал Мотарс” вернецца ў Беларусь у такім хуткім часе, бо ў “Джэнерал Мотарс” ёсць даволі шмат зборачных магутнасцяў у Расеі, калі казаць пра рынак Еўразійскага звяза. Па-другое, сам беларускі рынак не надта ёмісты, а экспартаваць у Еўропу таксама не выпадае, бо ў Еўропе таксама хапае зборачных вытворчасцяў.

Паводле Міхаіла Мясніковіча, у выніку дамоўленасці павінны быць дасягнуты аб’ёмы вытворчасці ў 20-25 тысяч легкавых аўтамабіляў у год. „Паколькі ў „Джэнерал Мотарс” ёсць пэўныя магутнасці ў краінах Усходняй Еўропы і Расейскай Федэрацыі, беларуская вытворчасць, на думку менеджменту кампаніі, будзе арыентаваная на маласерыйныя новыя мадэлі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя