Аляксандр Ярашук: Лепш бы Ермакова ў гэтай авантуры не ўдзельнічала



Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук пракаментаваў «справу «Белгазпрамбанка».

Нагадаем, што Нацыянальны банк прызначыў у «Белгазпрамбанку», які раней узначальваў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, часовую адміністрацыю. Узначальваць яе будзе экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.

Аляксандр Ярашук: Я таксама лічу, што адбыўся рэйдарскі захоп банка і, натуральна, лепш бы Надзея Ермакова ў гэтай авантуры не ўдзельнічала. Чалавек спакойна жыў на пенсіі, навошта шукаць прыгоды на сваю галаву?

Ад гэтай гісторыі за кіламетр дрэнна патыхае, а таму ўдзел у ёй можа вярнуцца бумерангам. Хаця тут, безумоўна, кожны чалавек робіць свой выбар.

РР: Ваш прагноз: чым закончыцца гэтая гісторыя?

Аляксандр Ярашук: Не думаю, што справа дойдзе да газавай вайной паміж Расеяй і Беларуссю, але ў першую чаргу пацерпіць імідж шараговых выканаўцаў, якія і будуць разлічвацца за гэтую авантуру.

Я наогул не разумею, як часовая адміністрацыя будзе працаваць ва ўстанове, якая з’яўляецца ўласнасцю расейскай кампаніі? З кім яна будзе ўзаемадзейнічаць? З «Газпрамам»? Тут столькі пытанняў без адказу. Чыстай вады авантура!

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя