Аляксандр Ярашук: Улады наўрад ці здольныя справіцца з крызісам
Працэнтаў на 80 у сённяшнім вострым фінансава-эканамічным крызісе ў Беларусі вінаваты ўлады краіны, – лічыць старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
Хаця, па словах прафсаюзнага лідара, яны і зараз не прызнаюць і ніколі не прызнаюць сваёй адказнасці за крызіс. Аднак хібы беларускай эканамічнай мадэлі, склаўшайся за 20 гадоў, відавочныя:
– Эканоміка Беларусі грунтавалася на камандна-адміністрацыйнай сістэме кіравання. Яна абсалютна не рынкавая, то бок яна выключаная, у значнай ступені, з глабальных эканамічных працэсаў. І як вынік, яна не эфектыўная і не канкурентаздольная. Гэта па-першае. Па-другое, яна з самага пачатку была прывязана выключна да расейскай эканомікі. І хто іх гнаў у гэты бок, каб так моцна прывязваць.
Па меркаванню Аляксандра Ярашука, сённяшнія ўлады Беларусі не здольны ажыццявіць выхад з крызісу.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя