Амаль 80 прадпрыемстваў прымаюць удзел у выстаўцы BUDEXPO 2018
Амаль 80 прадпрыемстваў прымаюць удзел у спецыялізаванай будаўнічай выстаўцы BUDEXPO 2018, урачыстае адкрыццё якой адбылося сёння ў гандлёва-лагістычным комплексе „Глобус Парк” у аграгарадку Шчомысліца (Менскі раён).
„Лічу, што выстаўка – гэта ўмоўная назва, таму што гэта форум, гэта цэлая група мерапрыемстваў: не толькі экспанаванне лепшай прадукцыі, але і майстар-класы, конкурсы і семінары. Усе чатыры дні BUDEXPO будзе кіпець рознымі падзеямі”, – сказаў на адкрыцці намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.
Паводле яго слоў, Мінбудархітэктуры пазіцыянуе BUDEXPO як галоўную будаўнічую выстаўку года. „Яе ўдзельнікі – гэта флагманы, вядучыя арганізацыі, фірмы, якія вызначаюць твар будаўнічага комплексу краіны. Думаю, што ў наступным годзе мы будзем пашыраць магчымасці гэтай выстаўкі, запрашаць яшчэ большую колькасць замежных удзельнікаў – у першую чаргу тыя фірмы, у якіх зацікаўлена наша краіна, каб дыверсіфікаваць прадукцыю і цікавыя інжынерныя і архітэктурныя рашэнні”, – адзначыў намеснік міністра.
Выстаўка BUDEXPO стала правапераемніцай „Будэкспа”, якая праводзілася ў Беларусі з 1997 года. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў і садзейнічанні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, УП НВЦ „Белэкспа”.
belta.by