Амерыканскія кампаніі зацікаўлены ў будаўніцтве АЭС у Польшчы
Амерыканскія кампаніі зацікаўленыя ўдзелам у будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Польшчы. Пра гэта падчас Польска-амерыканскага форума па ядзернай прамысловасці гаварылі 18 лістапада прадстаўнікі ўрада ЗША.
Навукоўцы і прадпрымальнікі з абедзвюх краін размаўляюць у Варшаве аб магчымай амерыканскай падтрымцы будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Польшчы.
Польшча плануе пачаць вытвараць энергію з атаму да 2033 году. У гэтым часе ў краіне павінен быць уведзены ў строй першы энергаблок. Да 2040 году плануецца будаўніцтва агулам шасці блокаў, якія павінны вытвараць адну пятую ўнутранага попыту на энергію.
Варшава і Вашынгтон летась падпісалі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя