Анатоль Шумчанка: ІП часова разышліся



Перыяд зацішша. Так лідар „Перспектывы” Анатоль Шумчанка ацэньвае стан, у якім зараз знаходзіцца прадпрымальніцкая супольнасць. Прэзідэнцкія ўказы практычна заблакавалі працу дробных бізнесоўцаў.

Анатоль Шумчанка

Указ кіраўніка дзяржавы № 222 патрабуе ад прадпрымальнікаў абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці, а некаторыя палажэнні ўказа № 48 тычацца адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў.

Актыўныя пратэсты суціхлі і з большага прадпрымальнікі пад сваю адказнасць вяртаюцца да працы, заўважае Анатоль Шумчанка:

– Прадпрымальнікі на сённяшні дзень не тое, што адаптаваліся, неяк усе разышліся, вось сышліся спачатку ў змаганні, а цяпер пакуль часова разышліся. Людзі гандлююць, хтосьці спрабуе знайсці дакументы, хтосьці працуе па сваіх схемах. Мы сыходзім з таго, што пакуль праверак з канфіскацыямі няма і людзі пакуль працуюць. Тое, што ў іх ёсць штосьці ці няма, то для “Перспектывы”, для мяне асабіста не важна. Я не дзяржаўны чыноўнік, які павінны кагосьці кантраляваць, самым галоўным з’яўляецца тое, каб ён працаваў.   

Таксама беларускія прадпрымальнікі пачалі збор подпісаў супраць прэзідэнцкіх указаў № 222 і № 48, плануецца сабраць 50 тысяч подпісаў за адмену гэтых указаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя