Анатоль Шумчанка: Наш бізнес будзе пакутаваць



Беларускія прадпрымальнікі занепакоеныя новымі пагадненнямі Еўразійскага эканамічнага саюзу па маркіроўцы тавараў. Сітуацыя з сярэднім і малым бізнесам у краіне пагаршаецца.

У чым асноўная праблема? Распавядае старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання „Перспектыва” Анатоль Шумчанка:

– Усё пераходзіць на электронную дакументацыю і там, калі ты купіў тавар і ён у электроннай базе не можа быць зарэгістраваны, калі расейцы выведуць з абарачэння, то ты проста яго тут не зарэгіструеш, не зможаш заплаціць падаткі, ты проста не зможаш працаваць у прынцыпе. Тут ужо кантролю ніякага не трэба. У гэту сітуацыю пастаўлена абсалютная большасць прадпрымальнікаў. Як варыянт, трэба прыпыніць наш удзел у гэтай дамове ці выйсці з яе. 

Стаўленне беларускіх прадпрымальнікаў да інтэграцыйных працэсаў з Расеяй адмоўнае. І гэтаму ёсць шэраг прычын, кажа Антоль Шумчанка:

– Што датычыць інтэграцыі, то мы ўвогуле не бачым, як прадпрымальнікі будуць працаваць ва ўмовах гэтага Еўразійскага саюзу, з саюзу з Расеяй. Яны не могуць навесці парадак на двух маленькіх рынкаў у межах Расеі – „Садавод” і „Любліно”, а пачынаюць такія глабальныя праекты. Наш нацыянальны бізнес будзе ад гэтага пакутаваць.

Адзіны пазітыўны момант — беларускія ўлады пачалі казаць, што нацыянальны бізнес пры выкананні ўмоваў не павінен пацярпець. Але ў цэлым пагадненні па ЕАЭС не нясуць нічога станоўчага беларускім індывідуальным прадпрымальнікам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле: 

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск