Анатоль Шумчанка: Штраф больш выгадны для ўлады, чым канфіскацыя тавару
Начальнік аддзелу дзяржаўнага абвінавачвання Генеральнай пракуратуры Эльдар Сафараў анансаваў змены ў Крымінальны кодэкс, якія тычацца прадпрымальнікаў. Будзе канфіскоўвацца прылада злачынства або даход, атрыманы незаконным шляхам.
Каментуе старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка:
– Увогуле тавар яшчэ з мінулага году ў прадпрымальнікаў не маюць права канфіскаваць. Гэта прадугледжана артыкулам 12.17 частка 4. Гэта тыя змены, якія былі ўнесены ў мінулым годзе. Ім не патрэбныя нашы тавары, каб потым прадаваць іх у крамах канфіскату, якія яшчэ трэба прадаць. Яны прыбралі канфіскацыю тавара і замянілі штрафнымі санкцыямі да 50% ад рэалізаванай прадукцыі. Зразумелі, што прадаць тавар больш складана, чым проста ўзяць з прадпрымальнікаў грошы ў выглядзе штрафа.
„Выключаецца агульная канфіскацыя маёмасці як дадатковы від пакарання і пашыраецца стасаванне спецыяльнай канфіскацыі”, – паведаміў Эльдар Сафараў. Летась канфіскацыя маёмасці стасавалася ў 80 выпадках.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя