Анатоль Шумчанка: Улада нас па-ранейшаму не чуе
“Улада нас па-ранейшаму не чуе,” – заяўляе Анатоль Шумчанка. У Менску грамадская арганізацыя “Перспектыва” правяла прэзентацыю “Найлепшы рэгіён для вядзення ІП бізнесу ў Беларусі”.
На мерапрыемстве былі абвешчаныя вынікі анкетавання і названыя асноўныя праблемы малога бізнесу. Іх агучыў старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка:
– Асноўныя праблемы, якія хвалююць прадпрымальнікаў, — гэта адсутнасць гандлю і законы, якія дазваляюць давесці да галечы прадпрымальнікаў. Адказнасць, па якой канфіскуюць тавар, гэта біч сёння. Калі прыходзіць праверка, гэта ці штраф, ці канфіскацыя тавару. Ад гэтага трэба адыходзіць. Дзяржава сама наносіць непапраўную шкоду эканоміцы.
Анатоль Шумчанка падкрэсліў, што пакуль што ініцыятывы прадпрымальнікаў не маюць падтрымкі сярод уладаў і тармозяцца на зроўні ўраду.
“Мы можам паказваць адзінства поглядаў толькі тым, каб выходзіць на мітынгі, страйкаваць, збірацца на форумы. Улада нас па-ранейшаму ня чуе”, – дадаў лідар “Перспектывы”.