Андрэй Дзмітрыеў: Пры неэфектыўнай эканоміцы – крэдыты рабаўнічыя



Што трэба зрабіць у банкаўскай сферы, каб іпатэчныя і спажывецкія крэдыты ізноў сталі даступнымі для насельніцтва?

Намеснік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у праекце Е-прамова адзначае, што пакуль не будуць праведзеныя рэформы, патаннення крэдытаў чакаць не даводзіцца.

Dzmitryeu_andrei

 – Думаю, што кожны з нас сутыкаўся з сітуацыяй, калі бярэш крэдыт. Лічыш працэнты і думаеш: “А аддаць гэта як? Гэта проста немагчыма”. Але лезеш у гэтую кабалу, бо без гэтага проста немагчыма набыць машыну, кватэру, даць дзецям вышэйшую адукацыю. Як зрабіць гэтыя крэдыты даступнымі? У сённяшняй эканоміцы – ніяк. Таму што, калі кожныя два гады ў нас ідзе дэвальвацыя, то дзяржава заўсёды будзе спрабаваць разам з банкам хутчэй забраць у вас грошы, каб гэта вы заплацілі за рызыкі.

 І за неэфектыўныя дзеянні дзяржавы, – дадае Андрэй Дзмітрыеў. А вось калі банк упэўнены, што эканамічная палітыка краіны доўгатэрміновая, то крэдыты будуць выдаваць на 20-30 гадоў і стануць даступнымі. Для гэтага, на думку Андрэя Дзмітрыева, патрэбна правесці рэформы і даць магчымасць праявіць грамадзянам краіны праяўляць эканамічную актыўнасць.

Беларускае Радыё Рацыя