Андрэй Пятроўскі: БелАЭС – пакінуць нельга зносіць
«Зялёны пераход» для Беларусі – не інструмент барацьбы з кліматычнымі зменамі, а рашэнне праблемы эканамічнага выжывання краіны нават у залежнасці ад Расеі. Такую дылему абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы «Справядлівы „зялёны пераход” у Беларусі. Бягучыя выклікі і іх пераадоленне».
Эксперт у сферы ядзернай энергетыкі і ўстойлівага развіцця Андрэй Пятроўскі адзначыў карыснасць існавання Астравецкай АЭС у Беларусі ды прывёў «плюсы» і «мінусы», у выпадку яе выкарыстання ці зносу:
– Знос АЭС, гэта дадатковыя, як мінімум 2-3 мільярды, можа нават і даражэй, калі гэта будзе паводле еўрапейскіх стандартаў вывад да зялёнага лужка. Гэта знішчае інфаструктуру, якая была пабудаваная для нашай атамнай станцыі, навукова-тэхнічны патэнцыял і адукацыйныя праграмы. Ну і працяг эксплуатацыі. Гэта, па-першае, развівае ядзерную энергетыку, што някепска, хаця патрапляем пад залежнасць ад трэціх краін і прымаем рызыкі, звязаныя з эксплуатацыяй ядзернага аб’екта. Ёсць яшчэ прамежкавы шлях – кансервуем, праводзім тэхнічнае абслугоўванне гэтага аб’екта і вяртаемся да эксплуатацыі, калі мы будзем гатовыя.
Па словах удзельнікаў анлайн-сустрэчы, у Беларусі неабходна больш развіваць альтэрнатыўныя крыніцы здабычы электраэнэргіі. Пакуль што ў гэтай сферы Беларусь займае апошняе месца ў Еўропе, што і робіць яе залежнай, у першую чаргу, ад энэргетычных сістэм і планаў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя