Андрэй Ягораў: Транспартныя кампаніі з беларускім капіталам даўно сумленна працуюць у ЕЗ



Госць Радыё Рацыя – палітолаг Андрэй Ягораў, спікер беларускай Каардынацыйнай рады. Гутарым з ім пра закрыццё польскіх межаў для беларускіх грузавікоў і наогул пра становішча беларускага бізнэсу ў Еўропе.

РР: На сайце Каардынацыйнай рады апублікаваны адказ МЗС Польшчы пра планы забароны регістрацыі кампаній з беларускім, расейскім капіталам у галіне транспарту. Як вы лічыце, гэта проста пакуль што заявы і меркаванні, ці сапраўды можна чакаць нейкіх дзеянняў?

Андрэй Ягораў: Як зразумела з адказу МЗС, які мы атрымалі, што такія прапановы накіраваны ўрадам Польшчы ў Еўрапейскую камісію адносна ўключэння кампаній з беларускім і расейскім капіталам у санкцыйны спіс, які забараняе рэгістрацыю такіх кампаніяў. Нам падаецца, што гэта даволі сумнеўны крок, таму што кампаніі з беларускім капіталам даволі даўно працуюць у Еўрапейскім саюзе, у тым ліку ў Польшчы, з’яўляюцца добрасумленнымі падаткаплацельшчыкамі і ніяк не звязаныя з палітычным рэжымам у Беларусі. Гэта проста можна нанесці шкоду кампаніям. Ну і нанесці шкоду развіццю беларускага лагістычнага транспартнага бізнэсу.

РР: А чаму заявы зараз датычацца галіны перавозак? Гэта ніша, дзе кампаніі з беларускім капіталам займаюць шмат прасторы? Ці гэта проста стратэгічная сфера?

Андрэй Ягораў: Гэта звязана ў тым ліку з тым, што беларускія перавозчыкі з’яўляюцца непасрэднымі канкурэнтамі польскіх, еўрапейскіх перавозчыкаў. Яны займаюць зараз сур’ёзную долю рынку ў гэтых складаных умовах перамяшчэння праз мяжу, у сувязі з абмежавальнымі мерамі з боку Беларусі. І гэта выклікае праблемы для польскіх перавозчыкаў.

Цалкам размова:

Як зазначыў Андрэй Ягораў, дэмакратычныя сілы Беларусі за мяжой і надалей будуць працягваць абараняць інтарэсы беларускага бізнэсу, не звязанага з рэжымам.

Беларускае Радыё Рацыя