Анонс: 23-га сакавіка «Госць Рацыі» – Дзмітрый Крук
Беларусь працягвае ўзмоцнена сігналізаваць аб сваёй пераарыентацыі не толькі на Расею. Два дзяржаўныя візіты – у Кітай і Зімбабвэ, і некалькі сустрэч у ААЭ актыўна прасоўваліся прапагандай Лукашэнкі, прычым акцэнт быў зроблены ў першую чаргу на эканамічныя перспектывы.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутырала з эканамістам, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Дзмітрыем Круком пра тое, ці зможа Беларусь знайсці альтэрнатыву эканамічнай залежнасці ад Расеі, хто зараз галоўны ў рэгіёне – Расея ці Кітай, ці зможа Іран навучыць Беларусь «абыходзіць» санкцыі і ў чым сакрэт міражу беларускай стабільнасці ў эканоміцы зараз.

Перадачу «Госць Рацыі» з эканамістам, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Дзмітрыем Круком, слухайце ў чацвер, 23-га сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – у 07.10 адпаведна.
