Аперацыі з токенамі можна будзе праводзіць у Беларусі з 28 сакавіка



Аперацыі з токенамі (крыптавалютай) можна будзе праводзіць у Беларусі з 28 сакавіка 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Парка высокіх тэхналогій.

Адміністрацыя ПВТ звяртае ўвагу, што дэкрэт нумар 8 „Аб развіцці лічбавай эканомікі” ўступае ў сілу з 28 сакавіка.

Такім чынам, дзейнасць з токенамі, названая ў пункце 3 палажэння аб ПВТ (напрыклад, аператар крыптаплатформы, аператар абменнага пункта крыптавалют, іншая дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў), у тым ліку маючая прыкметы прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, дзейнасці інвестыцыйнага фонду, сек’юрытызацыі, а таксама ажыццяўленне аперацый па стварэнні і размяшчэнні ўласных лічбавых знакаў) не можа цяпер ажыццяўляцца як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.

Гэтымі відамі дзейнасці змогуць займацца толькі тыя суб’екты гаспадарання, якія ў парадку, устаноўленым дэкрэтам, стануць рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій.

belta.by