“Аптымізацыя” на лідскім заводзе прывяла да скарачэнняў
На працягу апошніх двух гадоў колькасць супрацоўнікаў Лідскага завода электрычных вырабаў скарацілася ў чатыры разы: з 1500 чалавек – да 390. У выніку так званай “аптымізацыі” больш за тысячу работнікаў апынуліся на вуліцы без працы і сродкаў да існавання. Скарачэнні адбыліся ў сувязі з адсутнасцю працы і неканкурэнтаздольнасцю прадукцыі, што, паводле старшыні Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Федыніча, звычайная з’ява апошніх часоў:
– Пры гэтай уладзе не прыйдзе інвестар, якім сёння вельмі цікавяцца ўсе нашыя прадпрыемствы. Бо патрэбны новыя тэхналогіі, канкурэнтаздольная прадукцыя, якой, на жаль, Беларусь пахваліцца не можа. За рэдкім выключэннем.
Кожны з працоўных Лідскага завода электрычных вырабаў удзельнічае ў продажы прадукцыі прадпрыемства. Паводле загада дырэктара, працоўныя павінны прадаваць вырабленыя светадыёды дзеля таго, каб атрымаць заробак.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота s13.ru