Апублікаваны поўны тэст дэкрэта “Аб развіцці лічбавай эканомікі”



Апублікаваны тэкст дэкрэта №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня. Дакумент называюць рэвалюцыйным. Ён мусіць паспрыяць ператварэнню Беларусі ў рэгіянальны цэнтр IT-індустрыі.

Дэкрэт можна спампаваць з сайта president.gov.by.

Паводле дакумента, да 1 студзеня 2049 году падаўжаецца дзеянне спецыяльнага прававога рэжыму Парку высокіх тэхналогій; ствараюцца ўмовы для ўкаранення ў эканоміку Беларусі блокчэйна ды іншых тэхналогій. Таксама дэкрэт прадугледжвае правядзенне ў рамках ПВТ “прававога эксперыменту” для апрабацыі інстытутаў англійскага права “на прадмет магчымасці іх імплементацыі ў грамадзянскае заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.