Апусцелі берасцейскія рынкі



Большасць прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварам з Расеі, у Берасці не выйшла на працу. Яны матывуюць такі крок адсутнасцю сертыфікатаў на тавары. Аднак ёсць і тыя, хто, нягледзячы на складанасці, вырашыў працягваць працу і сваімі сіламі разбірацца з сітуацыяй:

– Сітуацыя на самой справе вельмі складаная. Для тых, хто працуе з дакументамі, таксама нічога добрага няма, бо людзі не ідуць на рынкі, ведаючы, што 95% прадпрымальнікаў адсутнічае. Тым, што сядзяць дома ў адпачынках ці па нейкіх іншых прычынах, яшчэ горш.

– Мы ездзім на аптовыя рынкі ў Маскву. Хадзілі і пыталіся ў прадаўцоў, хто з іх мае сертыфікаты. І ў выніку гэта толькі 20%. Яны ёсць у гандлёвым рэестры. Вытворцаў гэтых тавараў мы і спрабавалі знайсці.

Прадпрымальнікі, якія не выйшлі на працу ў Берасці, перакананыя, што чыноўнікі павінны пайсці на саступкі і адмяніць абавязковую сертыфікацыю тавараў. Толькі ў такім выпадку яны змогуць вярнуцца да гандлю.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце