Апытанне: хто загнаў народ у крызіс?



Крызіс зачапіў і бедных і багатых, але найгорш тым людзям, пенсіі і заробкі якіх зменшыліся ўдвая, – кажуць апытаныя намі жыхары розных гарадоў краіны:

 – Пенсія зменшылася. Раней 260 даляраў атрымлівала, а цяпер і 200 няма.

– Я працую на МАЗе дык у гэтым месяцы заробак на чатыры часткі падзялілі – не даюць у поўным аб’ёме.

 – Мала што заробак стаў на мільён менш, дык яшчэ і затрымліваюць.

 – Сядзім перабіваемся: хлеб-малако, рэдка на супчык костачкі супавые. Вельмі нас крызіс дастаў.

Значна менш патрабавальныя тыя вяскоўцы, якія жывуць з натуральнай гаспадаркі, частка з іх крызісу пакуль не адчувае:

У мяне ёсць бульба, ёсць малако, у мяне ёсць усё, што ў нас расце.

 – Пакуль не адчуваем крызіс, бо нас пакуль сваё ўсё ёсць есці. Пенсію даюць своечасова. Пенсіі хапае.

Цалкам гук тут:

Гараджане ў сваю чаргу лічаць, што патрэба кардынальна мяняць накірунак развіцця эканомікі. І гавораць пра пільную неабходнасць прыцягнення інвестыцый.

Беларускае Радыё Рацыя