Ці патаннела ў Беларусі мяса?



Беларускі ўрад рапартуе пра зніжэнне цэнаў на свініну, ялавічыну і мяса птушкі. Перадумовай для патаннення мясапрадукцыі нібыта сталі прадпісанні Міністэрства эканомікі, якія накіроўваюцца мясакамбінатам.

Аднак наведнікі аднаго з гомельскіх харчовых рынкаў пакуль што не надта заўважаюць тэндэнцыю да патанення мяса:

– Як можа патаннець мяса, калі на каўбасы такія цэны. Калі нехта харчуецца кожны дзень мясам ці хаця б стравамі з мясам, то гэта адчувальна і накладна.

– Я ведаю, што ў Літва танней і ва Украіне таксама, едуць ва Украіну па мяса.

– У мяне заробак два з паловай мільёны, я сабе не магу дазволіць мяса купіць.

– Як вы лічыце, для пенсінера, які атрымлівае два з паловай мільёны – гэта танна ці дорага?

Сёлета Міністэрства эканомікі Беларусі прадпісала птушкафабрыкам і агракамбінатам знізіць цэны на мясапрадукцыю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель