Апытанне: Ці выканаў Лукашэнка абяцанне „запусціць заводы”
21 год таму, ідучы на свае першыя прэзідэнцкія выбары, Аляксандр Лукашэнка абяцаў „запусціць заводы”.
Ці выканаў ён тое сваё абяцанне, карэспандэнт БелаПАН спытаў у жыхароў Магілёва:
– Лукашэнка для таго і створаны, каб павыміралі беларусы. Заводы працуюць па 4 дні ў тыдзень альбо зусім не працуюць. Вагонны – ён запусіў? Вагоны стаяць. Я чакаю, што на пенсію мне адзін вагон дадуць, каб цягаў яго.
– Нешта “запусціў”, штосьці працуе. Ён не прарок, не мог бачыць усяго, але мы можам дазволіць сабе значна больш, чым 21 год таму. Столькі аўтамабіляў паўсюль прыгожых.
– Зараз склаўся эканамічны крызіс, які звязаны з Украінай, Расеяй, які не мог не адбіцца на Беларусі.
– Штосьці змянілася, напэўна, але на сённяшні дзень усё вельмі кепска.
– Так, ён запусіцў тыя, якія хацеў. Ну, Трансмаш – так, стаіць. І завод Кірава, кажуць, будуць зачыняць. Хутчэй за ўсё – крызіс.
– Так як хацелася бы? Не, не запушчаныя так заводы, шмат якія нааварот – зачыняюцца. Скарачаюцца, зачыняюцца. “Запусціў” – толькі слова гэтае па-рознаму разумець можна.
Пра сітуацыю з заводамі ў краіне за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі, выказваліся жыхары Магілёва.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН