Апытанне жыхароў Пінска пра кошты ў крамах



Сёлета афіцыйная інфляцыя складае 5,4%. Гэта вышэй, чым чакалася, таму ў краіне назіраецца паскарэнне росту коштаў на асобныя сацыяльна значныя тавары: цукар, мяса, малако, яйкі, – паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Наш карэспандэнт накіраваўся на рынак у Пінску, каб даведацца ў пінчукоў, на што яны бачаць павелічэнне коштаў:

– Я прайшлася па крамах. Кошты падняліся на ўсё – і на яйкі, і на цукар. А мы пенсіянеры. Пенсію нам дадалі, але ўсё ў нас ідзе на прадукты.

– Калі на хлеб кошты павысіліся, то і на ўсё павышаецца. І будзе ў студзені ўсё павышацца. Казалі, што ўраджай добры, усё добра, відаць, кудысьці адправілі.

– Кошты выраслі. На мясныя прадукты.

– Усё падаражала. Мясныя прадукты, крупы, цукар – усё падаражала.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю абяцаюць, што неўзабаве будуць прынятыя дадатковыя меры па недапушчэнні росту коштаў на сацыяльна значныя тавары. Пры гэтым адмыслоўцы ведамства адзначаюць, што інфляцыя будзе паскарацца.

Беларускае Радыё Рацыя