Арганізатар страйку на „Пінскдрэве”: Вельмі эфектыўная італьянская забастоўка



Набірае маштаб Усебеларускі страйк. На тыдні да яго ўжо далучыліся дзясяткі буйных прадпрыемстваў і арганізацый, сярод якіх: “Гродна-Азот”, БелАЗ, МТЗ, Менскі маргарынавы завод, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод. Працоўныя патрабуюць спыніць гвалт сілавікоў над пратэстоўцамі і вызваліць затрыманых за ўдзел у паслявыбарчых акцыях.

Самы бяспечны і дзейсны пратэст працоўных у беларускіх умовах – штодзённая “італьянская забастоўка”, – гаворыць актывіст Дзмітрый Кудранок, які ўлетку 2013 года правёў страйк на “Пінскдрэвае”:

– Нават нейкія законныя дзеянні грамадзян Беларусі прыводзяць да рэпрэсіяў. Таму гэта не з’яўляецца страйкам, гэта не з’яўляюцца нейкімі масавымі беспарадкамі. Гэта толькі тэхнічнае спыненне абсталявання, якое патрабуе наладкі, пераналадкі, настойкі, або проста фізічна павінен адпачыць чалавек.

Суразмоўца дадае, што фармат “італьянскага страйку” не пакідае магчымасці ўладам звінаваціць у парушэнні Працоўнага кодэксу ці ўнутраных дамоў на прадпрыемстве.     

Беларускае Радыё Рацыя