Аршанскі льнокамбінат створыць уласны пашыў адзення



Аршанскі льнокамбінат мае намер арганізаваць уласную вытворчасць па пашыве адзення.

Рэалізаваць гэты план льнокамбінат збіраецца, далучыўшы адно з швейных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якое мае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу, кадравы патэнцыял і вопыт пашыву вырабаў з ільняных тканін.

„Апошні крытэрый асабліва актуальны, бо лён лічыцца адной з самых складаных тканін, для працы з ёй неабходныя прафесійныя навыкі і дызайнерскае адчуванне”, – адзначылі спецыялісты.

Патрэбнае прадпрыемства льнокамбінат ужо вызначыў і правёў падрыхтоўчую работу па яго далучэнні. Адпаведная дакументацыя накіравана на разгляд у абласныя і рэспубліканскія органы ўлады. Пакуль жа на Аршанскім ільнокамбінаце распрацоўваецца першая калекцыя льнянога адзення з удзелам уласных і прыцягнутых дызайнераў.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць наладзіць уласны выпуск адзення (у цяперашні час льнокамбінат выпускае толькі хатні тэкстыль), а таксама павялічыць долю рэалізацыі гатовай прадукцыі на экспарт. Геаграфія паставак Аршанскага льнокамбіната ўключае больш за 40 краін свету. Доля экспарту тканін і швейных вырабаў складае 70%, астатняе рэалізуецца на ўнутраным рынку. На аптовую рэалізацыю прыпадае больш за 68% прадукцыі, у розніцу – каля 32%. Удзельная вага Расеі і іншых краін СНД у агульным аб’ёме экспарту складае больш за 18%. На краіны Еўразвяза прыпадае каля 47%.

ej.by