Ашмяншчына ажыццяўляе супольныя праекты з ЕЗ



Штогадовая дапамога Еўразвяза Ашмянскаму раёну Гарадзенскай вобласці перавышае 1 мільён даляраў. Цягам некалькіх гадоў Ашмяншчына ажыццяўляе рэалізацыю супольных праектаў тэхнічнай дапамогі ў сферы падтрымкі навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, што дало магчымасць ажыццявіць будаўніцтва ў райцэнтры стадыёна, спартовых заляў і роварных дарожак. Як зазначае намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага спартыўнага саюза Сяргей Каляда, у супрацы з Еўразвязам прыпамежныя рэгіёны Гарадзеншчыны маюць добрыя перспектывы:

– Нездарма гэтыя праекты называюцца праектамі тэхнічнай дапамогі. Нам дапамагаюць даведацца новыя методыкі і кірункі. Галоўнае, што ў нас адбываецца абмен, і мы выпрацоўваем новыя кірункі. І разумеем, што мяжа  – невялікая перашкода.

Супрацоўніцтва Ашмянскага раёна з Еўразвязам паводле праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ажыццяўляецца ў некалькіх кірунках, галоўнымі з якіх з’яўляюцца праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь  – Украіна і Латвія – Літва  – Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя