«Астравецкай АЭС» дазволілі пачаць фізічны пуск энергаблока № 2



Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вырашыла выдаць ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску другога энергаблока БелАЭС

ГП „Беларуская АЭС” выдадуць ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску энергаблока № 2. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржатамнагляду, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Рашэнне прынята калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на падставе прадстаўленых Дзяржатамнаглядам матэрыялаў.

Нагадаем, на пасяджэнні камісіі Дзяржатамнагляду па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізуючага выпраменьвання разгледжаны дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку БелАЭС, у тым ліку экспертныя заключэнні і вынікі комплекснай праверкі ГП «Беларуская АЭС», на прадмет выдачы ліцэнзіі на пачатак фізічнага пуску другога энергаблока.