Астравецкая АЭС адмаўляецца ад міжнародных экспертаў?



Літва заклікала Беларусь прыцягнуць міжнародных экспертаў для ацэнкі Астравецкай АЭС, якая будуецца побач з літоўскай мяжой.

Як паведаміла МЗС Літвы, на пасяджэнні камітэта па рэалізацыі Канвенцыі Эспа Літва яшчэ раз прапанавала як мага хутчэй заснаваць экспертную камісію, якая б магла дапамагчы літоўскаму боку атрымаць патрэбную інфармацыю пра АЭС. „Аднак Беларусь адмаўляецца ад дапамогі міжнародных экспертаў”, — цытуе паведамленне міністэрства партал Delfi.

Прадстаўнікі Літвы заклікаюць Беларусь „да канструктыўнага дыялогу — даць істотную інфармацыю і рэалізаваць усе неабходныя працэдуры Канвенцыі Эспа, а таксама патрабаванні МАГАТЭ”. „Не можа быць кампрамісаў у пытанні бяспекі Астравецкай АЭС”, — падкрэслівае літоўскае МЗС.

Беларуская АЭС будуецца ў Гродзенскай вобласці, за 50 кіламетраў ад Вільні.

Фота БелТА