Аўгустоўскі канал з беларускага боку надалей не прывабны



Турыстычны парк “Аўгустоўскі канал”, які знаходзіцца пад Гародняй, не прыносіць жаданага эфекту, мяркуюць прадстаўнікі прыватнага турыстычнага бізнесу. Нават льготныя ўмовы  для інвестараў у зоне каналу, пакуль не прывабліваюць.

У той жа час, на польскім баку мяжы, турысты масава наведваюць Аўгустоўскі канал і пакідаюць грошы за адпачынак. Сваё меркаванне на гэты конт выказвае генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч:

– Інвестыцыі былі б скіраваны на стварэнне месцаў працы, пасля на даход ва ўнутраным рынку, бо асновай турыстычнага бізнесу не будуць замежнікі, а толькі грамадзяне Беларусі. Калі б хто з вонкавых інвестараў убачыў, што існуе толькі адна ўмова – гэта грашовыя даходы для дзяржавы, ён сур’ёзна падумаў бы над такой прапановай, бо яна цяжкая для выканання, хаця вельмі патрэбная, бо магчыма на іншых умовах рызыкнуў бы тут для ўкладання капіталаў.

Істотнай памылкай уладаў у развіцці турыстычнай інфраструктуры і прыцягальнасці беларускай часткі Аўгустоўскага канала для замежнікаў, з’яўляецца неапраўдана высокі кошт уяздных турыстычных візаў, мяркуюць прадстаўнікі гарадзенскага турыстычнага бізнесу.

Беларускае Радыё Рацыя