Аўстрыя гатовая падзяліцца з Беларуссю сваім вопытам



 Аўстрыя гатова перадаць Беларусі багаты вопыт развіцця аднаўляльнай энергетыкі, заявіла аўстрыйскі пасол Алаізія Вёргетэр 20 лютага ў Менску на сустрэчы з намеснікам міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Бакі дамовіліся аб тым, што вопыт Аўстрыі ў сферы аднаўляльнай энергетыкі будзе прадстаўлены ў рамках штогадовага Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, выставы і кангрэса „Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” ў кастрычніку 2019 года.

Доля ўстановак, якія генерыруюць электраэнергію з дапамогай аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ), паводле дадзеных Мінэнерга на канец мінулага года, складала 386,8 МВт. На крыніцы, якія працуюць ад энергіі сонца, прыпадала 154,3 МВт (39,89% агульнага аб’ёму ВИЭ), ветру — 101,1 МВт (26,14%), вады — 95,7 МВт (24,74%), біягазу — 26,8 МВт (6,93%), драўнянага паліва і біямасы — 8,9 МВт (2,3%).

У міністэрстве прагназуюць, што пры ўмове будаўніцтва ўсіх запланаваных аб’ектаў, што генерыруюць электраэнергію з дапамогай АКЭ, у 2020 годзе сумарная магутнасць непадведамасных „зялёных” установак ўзрасце да 665-790 МВт, а гадавы аб’ём электрычнасці, які яны будуць пастаўляць у энергасістэму, павялічыцца да 1,35 млрд кВт∙гадз.

belapan.by