„АўтаВАЗ” прыпыніць вытворчасць аўтамабіляў
„АўтаВАЗ” прыпыніць вытворчасць аўтамабіляў з 29 красавіка, аднавіць яе плануецца 18 траўня, паведаміў у панядзелак ТАСС старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Сяргей Зайцаў.
Крыніца ў „АўтаВАЗе” пацвердаміла ТАСС, што вытворчасць аўтамабіляў будзе прыпынена ў гэты тэрміны, удакладніўшы, што офісныя супрацоўнікі будуць працаваць па 30 красавіка.
Раней паведамлялася, што продажы „АўтаВАЗа” на фоне крызісу знаходзяцца амаль на нулі, пры гэтым выдаткі складаюць каля 2 млрд рублёў у тыдзень.
На прадпрыемстве разлічваюць, што попыт атрымаецца павялічыць пры дапамозе праграм ільготнага крэдытавання „Першы аўтамабіль” і „Сямейны аўтамабіль” на 2020 год і падаўжэння іх дзеяння. Таксама для стымулявання продажаў неабходна ўжываць дзяржзакупкі.
Па дадзеных Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу, „АўтаВАЗ” у сакавіку 2020 года знізіў продажы аўтамабіляў Lada на расейскім рынку на 3% у параўнанні з паказчыкам за аналагічны перыяд мінулага года – да 32,8 тыс. машын. Па выніках I квартала 2020 года кампанія прадала ў Расеі 79,6 тыс. аўтамабіляў (-3%).
„АўтаВАЗ” – найбуйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў у Расеі, уваходзіць у склад альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi.