Аварыйна спыненыя цэхі на „Гродна Азоце” стаяць ужо больш за суткі (абноўлена)
Аварыйна спыненыя цэхі на „Гродна Азоце” пакуль не запусцілі.
„Цэхі „Аміяк-4” і „Карбамід-4″ па стане на 21:30 – яшчэ не запусціліся”, піша тэлеграм-канал стачкама „Азота”.
* * *
Інфармацыя аб праблемах у працы некалькіх цэхаў на «Гродна Азоце» – «Аміяк-4», «Капралактам-2» і «Карбамід-4» – з’явілася днём у панядзелак, 19 красавіка. Гарадзенцы заўважылі спачатку факел над адным з цэхаў, а потым густы белы дым, які ішоў з адной з труб прадпрыемства.
«Гродна Азот» афіцыйна паведаміў, што ў 14.35 адбылося пазапланавае спыненне абсталявання цэха «Аміяк-4» у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха. «Аміяк-4», абяцалі, адновіць сваю працу на працягу сутак, потым запусцяць і «Карбамід-4». Але праз суткі цэхі стаяць.
Па стане на 16.00 аўторка, 20 красавіка, спыненыя цэхі ўсё яшчэ не працавалі. Пра гэта TUT.BY паведамілі работнікі прадпрыемства.
У адміністрацыі прадпрыемства коратка пракаментавалі, што цэхі цяпер «ў стадыі пуску».
Фота: t.me/stachkomazota