Аварыя на жлобінскім БМЗ
Мінулай ноччу на Беларускім металургічным заводзе – флагмане беларускай чорнай металургіі – было неспакойна.
Паводле інфармацыі супрацоўнікаў, паваліўся газаход другой печы. У пацверджанне сваіх слоў карыстальнікі даслалі фота з месца падзей. Відавочна, што адбылося нешта незапланаванае, піша «Анлайнер».
У прэс-службе прадпрыемства інцыдэнт каментуюць так: «У ноч з 30 на 31 жніўня на БМЗ была спыненая праца дугавой сталеплавільнай печы №2 з-за выхаду са строю газахода адыходных газаў. Прычыны няспраўнасці высвятляюцца, пацярпелых няма. У цяперашні час рамонтныя службы прадпрыемства задзейнічаны ў аднаўленні абсталявання: будзе праведзены комплекс рамонтных работ, якія былі запланаваны на восень бягучага года. Дугавыя сталеплавільныя печы №1 і №3 БМЗ працягваюць працаваць у штатным рэжыме».
Раней на БМЗ рабочыя аб’яўлялі страйк, ён пакуль працякае ў не самай актыўнай форме.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gomel.today