Азербайджанскі SOCAR і „Белнафтахім” дамовіліся аб супрацы



Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана (SOCAR) і беларускі дзяржканцэрн „Белнафтахім” заключылі мемарандум аб узаемаразуменні. Дакумент прадугледжвае пашырэнне магчымасцяў у галіне здабычы і рэалізацыі нафты і нафтапрадуктаў.

Як паведамлялася, летась Беларусь сутыкалася з праблемамі імпарту нафты з Расеі. У першым квартале з-за адсутнасці дамоўленасці аб умовах паставак Расея скараціла адгрузкі нафты на беларускія НПЗ. Недахоп расейскай нафты ўлады спрабавалі кампенсаваць за кошт яе набыцця ў іншых краін, у тым ліку ў Азербайджана.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belchemoil.by