Байдэн падпісаў закон аб забароне імпарту расейскай нафты



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон HR 6968, які забараняе імпарт энергетычных прадуктаў з Расеі, у першую чаргу нафты, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Фота: Anna Moneymaker

Таксама ён паставіў подпіс пад законам HR 7108. Гэты дакумент прыпыняе нармальныя гандлёвыя адносіны з Расіяй і Беларуссю і прадугледжвае далейшае нарошчванне санкцый.

Гэта азначае, што імпарт з Беларусі і Расеі пазбавіцца рэжыму найбольшага спрыяння на амерыканскім рынку. Улады ЗША змогуць усталёўваць для расейскіх і беларускіх тавараў больш высокія пошліны, чым для астатніх краін — чальцоў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.