«Банк БелВЭБ» не будзе выплачваць дывідэнды па акцыях за 2019 год



Агульны сход акцыянераў ААТ «Банк БелВЭБ» прыняў рашэнне не аб’яўляць і не выплачваць дывідэнды па акцыях за 2019 год, паведамляе прэс-служба банка.

У сходзе ўзялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць у сукупнасці 99,84% галасоў.

Адзначалася, што банк скончыў 2019 год з чыстым прыбыткам у 38,4 млн рублёў, што вышэй за планавую велічыню на 3,8%. Уласны капітал павялічыўся на 7,7% і дасягнуў 580,8 млн беларускіх рублёў.

Абʼём карпаратыўнага крэдытнага партфеля на 1 студзеня 2020 года склаў 3 млрд 7,9 млн беларускіх рублёў у эквіваленце (рост на 13,2%). Абʼём рознічнага крэдытнага партфеля дасягнуў 338,5 млн беларускіх рублёў (рост за год на 35,6%).

Падчас выступленняў гаварылася, што ў 2019 годзе «Банк БелВЭБ» забяспечыў устойлівае функцыянаванне і фінансавы стан, а таксама выканаў абавязацельствы ў дачыненні да кліентаў у поўным абʼёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.

Па стане на 1 студзеня 2020 года банкам былі выкананыя ўсе прудэнцыйныя нарматывы бяспечнага функцыянавання, устаноўленыя Нацыянальным банкам.

Знакавай падзеяй для ААТ «Банк БелВЭБ» стаў пераход да новага стратэгічнага плана развіцця на 2019–2021 гады. «Прыняцце дакумента азначае выхад банка на новы ўзровень развіцця бізнесу і паслужыць сурʼёзным драйверам для рэалізацыі амбітных мэтаў на рынку», – адзначылі ў банку.

«Банк БелВЭБ» быў заснаваны ў 1991 годзе, па памеры актываў і капіталу ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых банкаў Беларусі. Галоўны акцыянер – расейская дзяржаўная карпарацыя «ВЭБ.РФ», якой належыць больш за 97% акцый «Банка БелВЭБ».

БелаПАН