Банкаматы „Беларусбанка” будуць спаганяць 20% камісіі за зняцце валюты з карт іншых банкаў
«Беларусбанк» падняў камісію за зняцце еўра і даляраў з картак, выпушчаных іншымі банкамі праз свае прылады, зараз яна будзе складаць 20% ад сумы, раней складала 3%, паведамляе прэс-служба банка.
Для беларускіх рублёў такая камісія складае 2,5% ад сумы.