Банкаўскія тэрміналы для ІП – ці ўсё так проста?



Уведзенае Пастановай Урада і Нацыянальнага Банку краіны абавязковае ўсталяванне банкаўскіх тэрміналаў для індывідуальных прадпрымальнікаў не падрыхтавана належным чынам. Так мяркуюць тыя ІП, якія спрабуюць завесьці тэрміналы ў бліжэйшыя дні. Як атрымоўваюць прадпрымальнікі тэрміналы ў Гародні кажа гарадзенскі бізнесовец Артур:

– Гэта абсалютна нязручна. Працэдура выглядае наступным чынам: спачатку чалавек аплочвае значную суму, пасля ён едзе атрымліваць сам апарат, пасля мусіць звярнуцца ў банк, каб заключыць дамову. Пасля трэба пачакаць, пакуль банк пацвердзіць гэтую дамову. З гэтай дамовай і тэрміналам ён ізноў мусіць ехаць, гэтым разам – па інструкцыю, каб ведаць, як гэтым тэрміналам карыстацца.

„Для чалавека, які заняты бізнесам, за страчаны час на афармленьне банкаўскага тэрміналу ніхто не заплаціць, не кампенсуе выдаткаў,” –  абураецца Артур. З 1 студзеня сёлета пачала дзейнічаць пастанова Ураду і Нацыянальнага Банку, якая патрабуе усталяваньня банкаўскіх тэрміналаў у гандлёвых кропках краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота БелТА