Банкі аднаўляюць працу картак Mastercard
Частка беларускіх банкаў, якая 13 мая сутыкнулася са збоем у працы картак Mastercard на тэрыторыі краіны, пачынае апавяшчаць кліентаў аб вяртанні да працы ў звычайным рэжыме.

Так, «Беларускі народны банк» разаслаў сваім кліентам SMS-паведамленне, у якім гаворыцца, што «праца картак Mastercard адноўленая пасля глабальнага збою», і прынёс прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
Праца карт Mastercard «Прыёрбанка» адноўленая ў поўным аб’ёме. Плацяжы і пераводы праходзяць у звычайным рэжыме.
nashaniva.com
