Банкір Касцючэнка выйшаў на волю
Былы кіраўнік «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка выйшаў на волю. Пра гэта паведаміла “Наша ніва” са спасылкай на свае крыніцы.

Касцючэнка быў асуджаны на 3,5 гады калоніі летась. Яго прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па арт. 243 КК. Тады СМІ пісалі, што фармальна прэтэнзіі да Касцючэнкі ўзніклі з-за сістэмы назапашвальнага страхавання „Прыёрлайф”, легальнай схемы, якой карысталіся банкіры для вываду дывідэнтаў без выплаты падаходнага падатку.
Інфармацыя аб затрыманні банкіра з’явілася ў сакавіку 2022 года. Дэталі вызвалення Касцючэнкі пакуль невядомыя.
