Баранавіцкія прадпрымальнікі правядуць пікет
Індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус з Баранавічаў падаў заяўку на пікет на імя старшыні гарадскога выканаўчага камітэту Юрыя Грамакоўскага. Час правядзення – 4 студзеня 2016 году з 12 да 13 гадзін. Пікет запланаваны на плошчы Леніна ў Баранавічах. Меркаваных удзельнікаў пікету – паўтары тысячы прадпрымальнікаў, кажа Мікола Чарнавус:
– Дазволяць ці не, пойдзем усё роўна. Іх справа – забараняць, нашая – зарабляць грошы. Тэма пікету: “Аб’ядноўвайцеся, ІП, вас падтрымае АГП”.
Паводле Міколы Чарнавуса, прадпрымальнікі ўсё роўна збяруцца на плошчы для абмеркавання ўдзелу ў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску. Таму што яго ўказ №222, калі прадпрымальнікі павінны мець акцызы і накладную на кожную адзінку тавару, выканаць на практыцы немагчыма. Поколькі партнёры ў Расеі да гэтага не гатовы.
Беларускае Радыё Рацыя
