Баранавіцкія прадпрымальнікі супраць Указа №222



У сувязі з падзеямі на рынку ў Полацку і ў  падтрымку бастуючых полацкіх прадпрымальнікаў,  баранавіцкія прадпрымальнікі накіравалі  зварот на імя старшыні  гарадскога выканаўчага камітэта і копію ў Адміністрацыю прэзідэнта. У звароце яны патрабуюць накласці мараторый на Указ прэзідэнта №222, кажа прадпрымальнік Мікола Чарнавус:

– Хочам, каб нас пакуль не чапалі. А калі нас будуць чапаць, мы будзем пляскаць у далоні і тупаць нагамі, а падаткі ім плаціць не будзем! Хочам, каб указ змянілі, бо ў нас няма магчымасці ўзяць дакументы ў Маскве.

Прыняты  16 траўня 2014 года Указ прэзідэнта №222 мяняе жыццё прадпрымальнікаў чарговы раз. Прадпрымальнікі Беларусі не змогуць рэалізаваць тавары без сертыфікатаў на кожную адзінку набытага  тавара. Але дзеянне Указа было прыпынена да 1 студзеня 2016 года. А полацкія чыноўнікі чакаць не сталі, кажа Мікола Чарнавус.

Беларускае Радыё Рацыя