Базавая велічыня ў Беларусі вырасла да Br24,5
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 г. вырасла да Br24,5. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года №997, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Базавая велічыня складала Br23, такім чынам, яна павялічылася на Br1,5. Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. Апошні раз базавая велічыня змянялася 1 студзеня 2017 года – тады яна павялічылася з Br21 да Br23.