Базавая велічыня ў Беларусі вырасла з 1 студзеня да Br37



Базавая велічыня ў Беларусі вырасла з 1 студзеня да Br37. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Павелічэнне базавай велічыні прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года № 967. У сілу пастанова ўступіць 1 студзеня 2023 года.

Раней памер базавай велічыні складаў Br32, такім чынам яна павялічылася на Br5.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў, штрафаў, дапамог, стыпендый, іншых выплат.